камедыя, , ж.

  1. Драматычны твор з вясёлым, забаўным або сатырычным сюжэтам, а таксама спектакль або фільм па сцэнарыю такога твора.

    • Музыкальная к.
  2. перан. Крывадушныя паводзіны, разыгрыванне якой-н. ролі, сцэны з пэўнай мэтай.

    • Што за к.!
    • Гавары як ёсць!

  • Ламаць (разыгрываць, строіць) камедыю (разм. неадабр.) — крывадушнічаць, прытварацца.

|| прым. камедыйны, і камічны, .

  • Камедыйны акцёр.
  • Камічная опера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)