Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

казнакрадства, , н.

Абкрадванне казны, прысвойванне дзяржаўных каштоўнасцей.

казначэй, , м.

Асоба, якая ведае грашамі і каштоўнасцямі ўстановы, арганізацыі і захоўвае іх.

  • К. прафкома.

|| прым. казначэйскі, .

казначэйства, , н.

У некаторых краінах: фінансавы орган, які ведае захаваннем і выкарыстаннем грашовых сродкаў.

  • Губернскае к.

|| прым. казначэйскі, .

  • К. білет (назва папяровых грашовых знакаў вартасцю ў 1, 3, 5 рублёў).

казуіст, , м. (кніжн.).

  1. Юрыст, вопытны і ўмелы ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў, казусаў.

  2. Чалавек, схільны да казуістыкі (у 2 знач.; неадабр.).

|| ж. казуістка, .

|| прым. казуістычны, .

казуістыка, , ж. (кніжн.).

  1. Падвядзенне прыватных выпадкаў пад агульную догму як прыём сярэдневяковай схаластыкі і багаслоўя.

  2. перан. Уменне адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні.

|| прым. казуістычны, .

казуля, , ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства аленевых; дзікая каза.

|| прым. казулін, .

казуляня, і казулянё, , н.

Дзіцяня казулі.

казус, , м.

Складаны, заблытаны выпадак.

|| прым. казусны, .

казыраць1, ; незак. (разм.).

  1. Хадзіць з казырнай карты.

  2. перан. Выстаўляць што-н. як сваю перавагу, выхваляцца.

|| аднакр. казырнуць, .

казыраць2, ; незак. (разм.).

Вітаць па-ваеннаму, прыкладваючы руку да казырка.

|| аднакр. казырнуць, .