Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўтамабілі́ст, , м.

Той, хто займаецца аўтамабілізмам.

|| ж. аўтамабілістка, .

|| прым. аўтамабілісцкі, .

аўтамабі́ль, , м.

Самаходны транспартны сродак з рухавіком унутранага згарання для перавозкі грузаў і пасажыраў па бязрэйкавых дарогах.

  • Легкавы а.
  • Грузавы а.

|| прым. аўтамабільны, . А. транспарт (аўтамабілі, аўтобусы і пад.).

аўтама́т, , м.

  1. Апарат (машына, прыбор і пад.), які самастойна выконвае шэраг паслядоўных аперацый без непасрэднага ўдзелу чалавека.

    • Станок-а.
    • Тэлефон-а.
  2. Від аўтаматычнай стралковай зброі.

|| прым. аўтаматны, .

  • Аўтаматная стральба.

аўтаматры́са, , ж. (спец.).

Чыгуначны вагон з уласным рухавіком.

аўтама́тчык, , м.

  1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.).

  2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.).

|| ж. аўтаматчыца, .

аўтаматызава́цца, ; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) аўтаматычным.

|| наз. аўтаматызацыя, .

аўтаматызава́ць, ; зак. і незак.

  1. Укараніць (-няць) аўтаматы (у 1 знач.) у вытворчасць.

  2. Зрабіць (рабіць) аўтаматычным.

    • Аўтаматызаваныя рухі.

|| наз. аўтаматызацыя, .

аўтаматы́зм, , ж.

Механічнасць, міжвольнасць дзеянняў або рухаў.

аўтама́тыка, , ж.

  1. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае тэорыю і метады аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.

  2. Сукупнасць механізмаў, прыстасаванняў, якія дзейнічаюць аўтаматычна.

аўтаматы́чны, .

  1. Які з’яўляецца аўтаматам або ажыццяўляецца пры дапамозе аўтамата (у 1 знач.).

    • А. тормаз.
    • Дзверы зачыняюцца аўтаматычна (прысл.).
  2. Механічны, міжвольны.

    • Аўтаматычныя рухі.

|| наз. аўтаматычнасць, .