Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разлезлы, .

  1. Які падраўся, пранасіўся, разваліўся (пра адзенне, тканіну і пад.).

    • Р. мех. Чаравікі мелі р. выгляд.
  2. Вельмі прамоклы, размоклы; раскіслы.

    • Разлезлая папера.
  3. Які страціў фігуру, празмерна расплыўся.

    • Яго постаць здавалася нейкай бясформеннай, разлезлай.

|| наз. разлезласць, .

разлезціся, ; зак. (разм.).

Распасціся, разваліцца, звычайна намокшы.

  • Кашуля ад поту разлезлася.

разленавацца, ; зак.

Стаць зусім лянівым, страціць ахвоту працаваць.

  • Р. за час адпачынку.

разлёт, , м.

  1. гл. разляцецца.

  2. Адлёт птушак у цёплыя краіны.

    • Р. птушак.
  3. Контур, абрысы чаго-н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў.

    • Р. броваў.
  4. Разгон, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім палётам, рухам.

    • Ударыцца з разлёту.

|| прым. разлётны, .

разлівальны, .

Які служыць для разлівання з большай пасудзіны ў меншыя.

  • Разлівальная лыжка.

разлівачны, , (спец.).

Які прызначаны для разліўкі чаго-н.

  • Р. пункт.

разлік, , м.

  1. гл. разлічыць.

  2. Звальненне з поўнай выплатай заробленых грошай.

  3. Намер, меркаванне.

    • Хітры р.
  4. Карыслівыя намеры, меркаванні.

    • Матэрыяльныя разлікі.
  5. Беражлівасць у расходаванні сродкаў.

    • Жыць з разлікам.
  6. Група байцоў, якая абслугоўвае гармату, мінамёт, кулямёт і пад.

    • Мінамётны р.

  • Брацца (прымацца) у разлік — улічвацца, брацца пад увагу.

  • Браць (узяць) у разлік — улічваць (улічыць), прымаць (прыняць) пад увагу.

  • Звесці разлікі з кім-н.
    • 1) узаемна разлічыцца грашамі;
    • 2) адпомсціць каму-н. за абразу, знявагу.

|| прым. разліковы, .

  • Р. месяц.

разліковы, .

  1. гл. разлік.

  2. Які служыць для падлікаў, для абазначэння вылічэнняў.

    • Разліковая табліца.
  3. Прызначаны для ўліку грашовых сродкаў, правядзення плацяжоў і іншых грашовых разлікаў.

    • Р. банк.

разлінеіць, ; зак.

Правесці на паперы лініі для пісання па іх або паміж імі.

  • Р. ліст паперы.

|| незак. разлінейваць, .

|| наз. разлінейванне, .

разлітаваць, ; зак. (уст.).

Распаяць.

|| незак. разлітоўваць, .

|| наз. разлітоўванне, .