разлезлы прыметнік

  1. Які падраўся, пранасіўся, разваліўся (пра адзенне, тканіну і пад.).

    • Р. мех. Чаравікі мелі р. выгляд.
  2. Вельмі прамоклы, размоклы; раскіслы.

    • Разлезлая папера.
  3. Які страціў фігуру, празмерна расплыўся.

    • Яго постаць здавалася нейкай бясформеннай, разлезлай.

|| назоўнік: разлезласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)