Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ба́цька, , м.

  1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата.

    • Родны б.
  2. Ветлівы зварот да старога чалавека.

  3. Самец у адносінах да свайго патомства.

  4. чаго. Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н. (кніжн.).

    • Б. авіяцыі.

  • Выліты бацька, копія бацькі (разм.) — пра дзіця, з твару вельмі падобнае на бацьку.

  • Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).

  • Увесь у бацьку (разм.) — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае на бацьку.

|| прым. бацькаў, і бацькаўскі, .

ба́цькаўшчына, , ж.

  1. Краіна, дзе чалавек нарадзіўся, грамадзянінам якой ён з’яўляецца.

    • Любоў да бацькаўшчыны.
  2. Месца, родны куток, дзе нарадзіўся і вырас хто-н.

    • Малая б.
  3. Набытак бацькі, спадчына.

ба́цькі, , м.

  1. Бацька і маці ў адносінах да сваіх дзяцей.

    • Шанаваць бацькоў.
  2. Продкі, папярэднія пакаленні.

    • Б. пакінулі нам мудры запавет.

|| прым. бацькоўскі.

  • Б. сход.

бацько́ўства, , н.

  1. Кроўная роднасць паміж бацькам і яго дзіцем.

    • Устанавіць б.
  2. Уласцівыя бацьку пачуцці і адносіны да сваіх дзяцей.

ба́цюхна, , м. (разм.).

Ужыв. пры звароце з пашанай да каго-н.

  • Мы рады, б., выслухаць вашы прапановы.

ба́цюшка, , м. (разм.).

Поп, святар.

  • Сельскі б.

баця́н, , м. (абл.).

Тое, што і бусел.

  • Даўганогі б.

|| прым. бацяновы, .

бач, выкл.

  1. Ужыв., каб звярнуць чыю-н. увагу на што-н.

    • Бач! Каго я сустрэў!
  2. пабочн. сл. сл. Бачыш; як бачыш.

    • Яго, бач, не задавальняе пасада.

ба́чанне, , н.

  1. гл. бачыць.

  2. Разумовае ўсведамленне, успрыманне навакольнага свету.

    • Паэтычнае бачанне жыцця.

ба́чна, безас. у знач. вык.

Відаць; можна бачыць, разгледзець.

  • Там б. будзе.
  • Адсюль лесу не б.