Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

развязацца, ✂; зак.

  1. Раз’яднацца (аб канцах чаго-н. звязанага).

    • Развязаўся вузел.
    • Хустка развязалася.
  2. перан., з кім-чым. Вызваліцца ад таго, што (хто) звязвае, не дае свабоды дзеянням (разм.).

    • Р. з кампаніяй.

|| незак. развязвацца, ✂.

развязаць, ✂; зак.

  1. Раз’яднаць канцы чаго-н. звязанага, вызваліць ад розных завязак.

    • Р. вузел.
    • Р. хустку.
    • Р. мяшок.
  2. перан. Знішчыўшы перашкоды, даць магчымасць чаму-н. развіцца, разгарнуцца.

    • Агрэсары развязалі вайну (пачалі).
    • Р. ініцыятыву мас.
  3. перан. Даць свабоду дзеянняў, вызваліць ад якіх-н. абавязацельстваў (разм.).

    • Р. рукі каму-н.
    • Р. язык каму-н. (прымусіць разгаварыцца).

|| незак. развязваць, ✂.

|| наз. развязка, ✂ і развязванне, ✂.

развязны, ✂.

Залішне вольны, бесцырымонны (чалавек, яго паводзіны).

  • Развязныя манеры.
  • Паводзіць сябе развязна (прысл.).

|| наз. развязнасць, ✂.

развянчаць, ✂; зак.

Пазбавіць ранейшага прызнання, паказаўшы адмоўныя бакі каго-, чаго-н.

  • Р. асобу.
  • Р. суб’ектывізм.

|| незак. развенчваць, ✂.

|| наз. развянчанне, ✂.

развярнуцца, ✂; зак.

  1. Разваліцца, разбурыцца.

    • Старая хата развярнулася.
  2. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху.

    • Лётчык развярнуўся і паляцеў у бок лесу.
  3. Пра наяўнасць месца для пэўных дзеянняў.

    • Там не р., малы ўчастак.
  4. Размясціцца ў шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спец.).

|| незак. разварочвацца, ✂.

|| наз. разварот, ✂.

развярнуць, ✂; зак.

  1. Разваліць, раскідаць, разбурыць.

    • Р. старую будыніну.
    • Р. бульдозерам зямлю.
    • Бачыш, як развярнула (безас.) выбухам зямлю.
  2. Рассунуць, расшырыць.

    • Р. дзірку.
  3. Павярнуўшы, змяніць становішча прадмета.

  4. Размясціць у шырыню па лініі фронту (спец.).

    • Р. войска.
    • Р. строй.

|| незак. разварочваць, ✂.

|| наз. разварочванне, ✂ і разварот, ✂.

развярстаць, ✂; зак. (афіц.).

Тое, што і размеркаваць (у 1 знач.).

  • Р. сродкі.
  • Р. грошы на новую будоўлю.

|| незак. развёрстваць, ✂.

развярцець, ✂; зак.

Вызваліць ад абгорткі, раскруціць.

  • Р. дзіця.
  • Р. палец.
  • Р. цукерку.

разгаварыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць гаварыць, захапіцца размовай.

    • Мужчыны больш маўчалі, нарэшце разгаварыліся.
  2. Пачаць шчыра гаворку з кім-н.

    • Дзяўчаты разгаварыліся ў дарозе.

разгаварыць, ✂; зак. (разм.).

Выклікаць у кім-н. жаданне ўключыцца ў гаворку, пачаць гаварыць.

  • Р. прысутных на сходзе.
  • Р. маўчуноў.