Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уварыцца, ✂; зак.

  1. Добра зварыцца.

    • Грыбы ўварыліся.
  2. Паменшыцца ад уварвання.

    • Мяса ўварылася.

|| незак. уварвацца, ✂.

увасабленне, ✂, н.

  1. гл. увасобіць.

  2. чаго. Той (тое), у кім (чым) увасобіліся якія-н. характэрныя рысы.

    • Гэты чалавек — у. дабрыні і сціпласці.

уваскрэсіць, ✂; зак.

  1. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр, ажывіць.

  2. перан. Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць.

    • Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.
  3. перан. Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забытае.

    • У. вобраз у памяці.

|| незак. уваскрашаць, ✂.

|| наз. уваскрашэнне, ✂.

уваскрэслы, ✂.

  1. У рэлігійных уяўленнях: які ўваскрэс, вярнуўся да жыцця.

  2. Які зноў ажыў, праявіўся з ранейшай сілай.

    • Уваскрэслае ў памяці мінулае.

уваскрэснуць, ✂; зак.

  1. У рэлігійна-містычных уяўленнях: стаць зноў жывым.

  2. перан. Набыць новыя сілы, стаць зноў бадзёрым, ажыць.

    • У духам.
  3. перан. Праявіцца з ранейшай сілай; адрадзіцца, аднавіцца.

    • Ва ўспамінах уваскрэсла мінулае.

|| незак. уваскрасаць, ✂.

|| наз. уваскрэсенне, ✂.

увасобіцца, ✂; зак. (кніжн.).

Знайсці праяўленне, адлюстраванне ў якой-н. канкрэтнай справе.

|| незак. увасабляцца, ✂.

увассаць, ✂; зак.

Ссучы, усмактаць некаторую колькасць.

  • У. што-н. з малаком маці (перан. засвоіць з ранняга дзяцінства).

увасьмёх, прысл.

У колькасці васьмі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

увасьмярых, прысл.

Колькасцю ў восем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

уваход, ✂, м.

  1. гл. увайсці.

  2. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н.

    • У у пячору.

|| прым. уваходны, ✂.

  • Уваходныя дзверы.
  • У білет (які дае права на ўваход куды-н.).