Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сінолаг, , м.

Спецыяліст у галіне сіналогіі (кітаязнаўства), кітаіст.

сінонім, , м.

У мовазнаўстве: слова (або выраз), якія супадаюць або блізкія па значэнню з другім словам (выразам), напр. «смелы» і «адважны»; «апусціць галаву» і «панурыць галаву».

|| прым. сінанімічны, .

  • С. рад назоўнікаў.

сіноптык, , м.

Спецыяліст па сіноптыцы, па прагназіраванню надвор’я.

сіноптыка, , ж.

Раздзел метэаралогіі, які займаецца вывучэннем фізічных працэсаў у атмасферы і вызначае стан пагоды на бліжэйшае будучае.

|| прым. сінаптычны, .

сінтаксіс, , м.

  1. Уласцівыя пэўнай мове спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае сістэму моўных катэгорый, звязаных са спалучэннем слоў і будовай сказаў.

    • С. беларускага простага сказа.
  2. Падручнік, кніга, прысвечаныя вывучэнню такога раздзела граматыкі (разм.).

    • Купіць «Сінтаксіс беларускай мовы».

|| прым. сінтаксічны, .

сінтэз, , м.

  1. Абагульненне звестак у адзінае цэлае, здабытых у працэсе аналізу даследаваных з’яў.

  2. Атрыманне складаных хімічных злучэнняў з больш простых (спец.).

    • С. бялкоў.

|| прым. сінтэтычны, .

сінтэзаваць, ; зак. і незак.

  1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); абагульніць (-няць), злучыць (злучаць).

  2. Атрымаць (-мліваць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).

    • С. вадкае паліва.

сінтэтыка, , ж., зб.

Сінтэтычныя матэрыялы, а таксама вырабы з іх.

сінтэтычны, .

  1. гл. сінтэз.

  2. Атрыманы ў выніку сінтэзу (у 2 знач.).

    • Сінтэтычнае валакно.
    • Сінтэтычная тканіна.
  3. У мовазнаўстве: такі, пры якім граматычныя адносіны ў сказе выражаюцца формамі слоў.

    • Сінтэтычныя мовы.

сінус, , м.

Трыганаметрычная функцыя вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта, што ляжыць супраць дадзенага вострага вугла, да гіпатэнузы.