Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пудрыцца, ✂; незак.

Пакрываць сабе твар пудрай.

|| зак. напудрацца, ✂ і папудрыцца, ✂.

|| наз. пудранне, ✂.

пудрыць, ✂; незак.

Пакрываць пудрай.

  • П. твар.
  • П. нос.

|| зак. напудрыць, ✂ і папудрыць, ✂.

|| наз. пудранне, ✂.

пудынг, ✂, м.

Запяканка з круп, мучных вырабаў, тварагу і пад. з фруктамі, ласункамі ці іншымі прыправамі.

  • Тварожны п.
  • Яблычны п.

пужаны, ✂.

Такі, якога часта і многа пужалі.

  • Пужаная варона і куста баіцца (прыказка).

пужацца, ✂; незак.

Адчуваць страх, палохацца.

|| зак. спужацца, ✂ і напужацца, ✂.

пужаць, ✂; незак.

Наводзіць страх, палохаць.

|| зак. спужаць, ✂ і напужаць, ✂.

  • Напужаў мех, дык і торба страшна (прыказка).

|| аднакр. пужнуць, ✂.

|| наз. пужанне, ✂.

пужлівы, ✂.

Схільны да спалоху, які ўсяго баіцца, палахлівы; які выражае спалох.

  • П. позірк.
  • Пужліва (прысл.) азірацца.

|| наз. пужлівасць, ✂.

пуза, ✂, н. (разм.).

Тое, што і жывот.

  • П. разгадаваў (пра тоўстага чалавека).
  • Ад пуза (есці, наесціся: колькі хочаш, да адвалу).

пузанок, ✂, м.

Рыба сямейства селядцовых.

пузаты, ✂ (разм.).

  1. З вялікім жыватом.

    • П. мужчына.
  2. перан. Нізкі і шырокі, з пукатымі бакамі.

    • П. чыгун.
    • П. самавар.

|| наз. пузатасць, ✂.