Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

манатып, ✂, м.

Наборная машына, якая адлівае набор асобнымі літарамі.

|| прым. манатыпны, ✂.

  • М. набор.

манах, ✂, м.

Член царкоўнай абшчыны, які даў абяцанне весці аскетычны спосаб жыцця.

  • Жыць манахам (перан.).

|| ж. манашка, ✂.

|| прым. манаскі, ✂.

  • М. ўклад жыцця (перан. суровы, аскетычны).
  • Манаская вопратка.

манга, нескл., н.

Трапічнае пладовае дрэва, а таксама салодкі духмяны плод яго.

|| прым. мангавы, ✂.

мангалоідны, ✂.

  1. мангалоідная раса (спец.) — раса людзей з жаўтаватай скурай, прамымі чорнымі валасамі, вузкімі вачамі, малым носам і некаторымі іншымі прыметамі.

  2. Які мае адносіны да такой расы, які мае прыметы такой расы.

    • М. тып твару.

манголы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Манголіі.

|| ж. манголка, ✂.

|| прым. мангольскі, ✂.

  • Мангольскія мовы.

мангуста, ✂, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна з пушыстым хвастом, падобная на вялікага пацука.

мандаліна, ✂, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам.

|| прым. мандалінны, ✂.

мандалініст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на мандаліне.

|| ж. мандаліністка, ✂.

мандарын​1, ✂, м.

Буйны чыноўнік у старым феадальным Кітаі.

|| прым. мандарынскі, ✂.

мандарын​2, ✂, м.

Цытрусавае пладовае дрэва, а таксама яго кісла-салодкі духмяны плод.

|| прым. мандарынавы, ✂.

  • М. сіроп.