Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маладзіць, ; незак.

Надаваць больш малады выгляд.

  • Прычоска маладзіла жанчыну.

маладняк, , м.

  1. Маладыя жывёлы, птушкі.

    • Калгасны м.
  2. Малады лес.

    • Грыбы ў маладняку яшчэ не раслі.
  3. Маладыя людзі, моладзь (разм.).

    • Дарослыя глядзелі, як весяліўся м.

маладосць, , ж.

  1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця.

    • Другая м. (прыліў новых сіл у пажылыя гады).
    • Не першай маладосці (немалады, пажылы).
  2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго-н.

    • М. краіны.
  3. перан., зб. Пра маладое пакаленне, пра моладзь (высок.).

маладуха, , ж. (разм.).

  1. Тое, што і маладзіца.

  2. Маладая, нявеста, а таксама дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

маладушнасць, , ж.

Адсутнасць цвёрдага духу, мужнасці.

маладушнічаць, ; незак.

Праяўляць маладушнасць, нерашучасць.

|| зак. змаладушнічаць, .

маладушны, .

Слабавольны, нерашучы, труслівы, не стойкі духам.

  • М. чалавек.

малады, .

  1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.

    • Маладое пакаленне.
  2. Які нядаўна пачаў расці, існаваць.

    • Маладое дрэўца.
    • Маладая бульба.
  3. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).

    • Маладое піва.
  4. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.

    • М. задор.
    • Маладая душа.
  5. Які (якая) толькі ўступіў (-піла) у шлюб.

    • Віншаваць маладых.

|| памянш. маладзенькі, .

малаезджаны, .

  1. На якім мала ездзілі.

    • М. конь.
  2. Па якім рэдка, мала ездзяць.

    • Малаезджаная дарога.

малазямелле, , н.

Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.