малады прыметнік
-
Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.
- Маладое пакаленне.
-
Які нядаўна пачаў расці, існаваць.
- Маладое дрэўца.
- Маладая бульба.
-
Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).
- Маладое піва.
-
Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.
- М. задор.
- Маладая душа.
-
Які (якая) толькі ўступіў (-піла) у шлюб.
- Віншаваць маладых.
|| памяншальная форма: маладзенькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)