Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

макракосм, ✂, м. (спец.).

Сусвет, увесь свет, космас.

макрамэ, ✂.

  1. нескл., н. Мастацкі выраб з тоўстых плеценых нітак.

    • Рабіць м.
  2. нескл., н. Мастацтва такога пляцення.

    • Займацца м.
  3. нязм. Пра вырабы: сплецены з такіх нітак.

    • Пояс м.

макраскапічны, ✂.

Бачны простым вокам.

макрата, ✂, ж.

Вільготнасць, сырасць.

макрота, ✂, ж.

Слізістыя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў.

  • Кашаль з макротай.

|| прым. макротны, ✂.

макроцце, ✂, н.

Тое, што і макрата.

макрыца, ✂, ж.

  1. Невялікая ракападобная жывёліна з вялікай колькасцю ножак, якая жыве ў сырых месцах.

  2. адз. Аднагадовае пустазелле, якое расце ў сырых месцах з паўзучым сцяблом і дробнымі белымі кветачкамі.

|| прым. макрыцавы, ✂.

макрычнік, ✂, м.

Тое ж, што і макрыца (у 2 знач.).

макрэль, ✂, ж.

Тое, што і скумбрыя.

|| прым. макрэлевы, ✂.

  • Сямейства макрэлевых (наз.).

макрэц, ✂, м.

Мокры лішай на нагах вышэй капытоў у коней і буйной рагатай жывёлы.

|| прым. макрэчны, ✂.