Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каземат, , м.

  1. Абарончае збудаванне для ўкрыцця ад бомб і снарадаў праціўніка, захоўвання баепрыпасаў і пад., раней — браніраванае памяшканне на караблях (спец.).

  2. Адзіночная камера ў крэпасці, турме для трымання зняволеных.

|| прым. казематны, .

казёл, , м.

  1. Дзікая млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах.

    • Сібірскі к.
  2. Самец дамашняй казы.

    • Як з казла малака (няма ніякай карысці).
    • Пусціць казла ў агарод (дапусціць каго-н. туды, дзе ён хоча мець выгаду; разм. іран.).
  3. Від бабкі, якая складаецца з некалькіх снапоў ячменю або аўса, пастаўленых так, што каласы схаваны ўнутр (разм.).

  4. Гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох высокіх ножках.

    • Скакаць цераз казла.
  5. Назва гульні ў карты, даміно (разм.).

    • Забіваць казла.
  6. Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці (разм.).

    • Туды толькі на казле праедзеш.

|| памянш. козлік, .

|| прым. казліны, .

  • Казліная барада (вузкая і доўгая).

казённы, .

  1. Які мае адносіны да казны (у 1 знач.), дзяржаўны (уст.).

    • Казённая маёмасць.
  2. перан. Бюракратычны, фармальны (неадабр.).

    • Казённыя адносіны.

  • Казённая палата — у царскай Расіі: губернская ўстанова па падатках.

  • Казённая частка (спец.) — задняя частка агнястрэльнай зброі, з якой яна зараджаецца.

|| наз. казённасць, .

казіно, нескл., н.

Ігральны дом або рэстаран з эстрадай.

казка, , ж.

  1. Апавядальны, звычайна народна-паэтычны твор пра выдуманых асоб і падзеі, пераважна з удзелам чарадзейных фантастычных сіл.

    • Беларускія народныя казкі.
    • Казкі народаў Усходу.
  2. Выдумка, няпраўда, мана.

    • Усё гэта — казкі.
    • Бабскія казкі (беспадстаўныя нагаворы).

  • Казка пра белага бычка (разм. неадабр.) — пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж з самага пачатку.

  • Ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць — пра каго-, што-н. прыгожае.

|| памянш. казачка, .

|| прым. казачны, .

  • К. жанр.

казляк, , м.

Ядомы грыб з масляністай слізкай скурай на жоўта-карычневай шапачцы.

казляня, і казлянё, , н.

Дзіцяня казы.

казляціна, , ж.

Мяса казы, казла як ежа.

казна, , ж. (уст.).

  1. Сукупнасць грашовых, зямельных і іншых матэрыяльных каштоўнасцей дзяржавы.

  2. Дзяржава як уладальнік гэтых каштоўнасцей.

  3. Грашовыя сродкі, каштоўнасці.

    • Залатая к.

казнакрад, , м.

Той, хто займаецца казнакрадствам.

|| прым. казнакрадскі, .