Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

банке́тка, ✂, ж.

Тып нізкай табурэткі з мяккім сядзеннем.

банкі́р, ✂, м.

Уладальнік або буйны акцыянер банка.

|| прым. банкірскі, ✂.

банкно́ты, ✂, м.

Беспрацэнтны крэдытны білет, які выпускаецца банкам і замяняе ў абароце грошы.

|| прым. банкнотны, ✂.

  • Банкнотнае абарачэнне.

банкру́т, ✂, м.

  1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.

  2. перан. Той, хто пацярпеў поўную няўдачу, крах у ажыццяўленні чаго-н.

    • Маральны б.

|| прым. банкруцкі, ✂.

банкру́цтва, ✂, н.

  1. Неплацежаздольнасць у выніку разарэння даўжніка.

    • Б. фірмы.
  2. перан. Крушэнне, поўная няўдача ў ажыццяўленні чаго-н.

    • Поўнае б.

бант, ✂, м.

Стужка, завязаная ў выглядзе вузла і дзвюх або некалькіх свабодна выпушчаных петляў.

  • Б. у косах.

|| памянш. банцік, ✂.

ба́нька, ✂, ж.

Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся.

  • Б. ад касы.

ба́нькі, ✂, ж.

Набор невялікіх шклянак, які ўжываецца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры.

  • Паставіць б.