Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бабо́ўнік, і бабо́к, , м.

Балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на ахрап’е жывёле.

|| прым. бабоўнікавы, і бабковы, .

бабраня́, і бабранё, , н.

Дзіцяня бабра.

бабры́ха, , ж.

Самка бабра.

ба́бскі, (разм.).

Жаночы; уласцівы жанчыне.

  • Бабскія размовы.

бабслеі́ст, , м.

Спартсмен, які займаецца бобслеем.

|| ж. бабслеістка, .

|| прым. бабслеісцкі, .

бабу́ля, , ж.

Ласк. да баба (у 1 і 2 знач.).

|| памянш.-ласк. бабулька, .

|| прым. бабульчын, .

  • Б. чапец.

бабы́ль, , м. (разм.).

Беззямельны, адзінокі селянін-бядняк.

  • Векаваць бабылём (таксама перан. быць бессямейным, адзінокім чалавекам).

|| ж. бабылка, .

|| прым. бабыльскі, .

  • Бабыльскае жыццё.