Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бабо́вішча, ✂, н.

Месца, дзе рос боб.

бабо́ўнік, ✂ і бабо́к, ✂, м.

Балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на ахрап’е жывёле.

|| прым. бабоўнікавы, ✂ і бабковы, ✂.

бабраня́, ✂ і бабранё, ✂, н.

Дзіцяня бабра.

бабры́ха, ✂, ж.

Самка бабра.

ба́бскі, ✂ (разм.).

Жаночы; уласцівы жанчыне.

  • Бабскія размовы.

бабслеі́ст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца бобслеем.

|| ж. бабслеістка, ✂.

|| прым. бабслеісцкі, ✂.

бабу́ля, ✂, ж.

Ласк. да баба (у 1 і 2 знач.).

|| памянш.-ласк. бабулька, ✂.

|| прым. бабульчын, ✂.

  • Б. чапец.

бабы́ль, ✂, м. (разм.).

Беззямельны, адзінокі селянін-бядняк.

  • Векаваць бабылём (таксама перан. быць бессямейным, адзінокім чалавекам).

|| ж. бабылка, ✂.

|| прым. бабыльскі, ✂.

  • Бабыльскае жыццё.

баваўнаво́д, ✂, м.

Спецыяліст у галіне баваўнаводства.

баваўнаво́дства, ✂, н.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем бавоўны.

|| прым. баваўнаводчы, ✂.

  • Б. раён.