Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўтаматызава́ць, ✂; зак. і незак.

  1. Укараніць (-няць) аўтаматы (у 1 знач.) у вытворчасць.

  2. Зрабіць (рабіць) аўтаматычным.

    • Аўтаматызаваныя рухі.

|| наз. аўтаматызацыя, ✂.

аўтаматы́зм, ✂, ж.

Механічнасць, міжвольнасць дзеянняў або рухаў.

аўтама́тыка, ✂, ж.

  1. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае тэорыю і метады аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.

  2. Сукупнасць механізмаў, прыстасаванняў, якія дзейнічаюць аўтаматычна.

аўтаматы́чны, ✂.

  1. Які з’яўляецца аўтаматам або ажыццяўляецца пры дапамозе аўтамата (у 1 знач.).

    • А. тормаз.
    • Дзверы зачыняюцца аўтаматычна (прысл.).
  2. Механічны, міжвольны.

    • Аўтаматычныя рухі.

|| наз. аўтаматычнасць, ✂.

аўтамашы́на, ✂, ж.

Тое, што і аўтамабіль.

аўтано́мія, ✂, ж.

Самакіраванне, незалежнасць у кіраванні.

аўтано́мны, ✂.

Які карыстаецца аўтаноміяй.

  • Аўтаномная вобласць.

|| наз. аўтаномнасць, ✂.

аўтапагру́зчык, ✂, м.

Самаходная машына для пагрузкі, разгрузкі і перавозкі грузаў на невялікія адлегласці.

аўтапаі́лка, ✂, ж.

Спецыяльная ўстаноўка з аўтаматычнай падачай вады для паення жывёлы.

  • А. для кароў.

аўтапартрэ́т, ✂, м.

Партрэт, напісаны з самога сябе.