Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўтабіягра́фія, ✂, ж.

Апісанне свайго жыцця.

|| прым. аўтабіяграфічны, ✂.

аўтаблакіро́ўка, ✂, ж.

Аўтаматычная сістэма сігналізацыі для рэгулявання руху паяздоў.

|| прым. аўтаблакіровачны, ✂.

аўтаге́нны, ✂, (спец.):

  • Аўтагенная зварка, аўтагеннае рэзанне — тое, што і газавая зварка, газавае рэзанне.

аўтагужавы́, ✂.

Які мае адносіны да аўтамабільных і гужавых перавозак.

  • А. транспарт.

аўтадаро́жны, ✂.

Які мае адносіны да будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільных дарог.

  • А. тэхнікум.

аўтадрызі́на, ✂, м.

Дрызіна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. аўтадрызінны, ✂.

аўтазаво́д, ✂, м.

Аўтамабільны завод.

|| прым. аўтазаводскі, ✂ і аўтазавадскі, ✂.

аўтака́ры, ✂.

Самаходныя цялежкі з рухавіком унутранага згарання для перавозкі грузаў на невялікія адлегласці.

|| прым. аўтакарны, ✂.

аўтакла́ў, ✂, м.

Герметычная пасудзіна для награвання чаго-н. пад высокім ціскам, ужыв. для ажыццяўлення розных фізіка-хімічных працэсаў.

|| прым. аўтаклаўны, ✂.

аўтамабілі́зм, ✂, м.

Аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.