Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

барка́с, , м.

  1. Вялікая шматвёславая лодка.

  2. Невялікі партовы параход або цеплаход, які буксіруе розныя грузавыя судны.

  3. У гарбарнай і футравай вытворчасці — цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.

|| прым. баркасны, .

барку́н, , м.

Травяністая кармавая і меданосная расліна сямейства бабовых з белымі і жоўтымі кветкамі.

|| прым. баркуновы, .

бармату́ха, , ж. (разм.).

Спіртны напітак, які вырабляецца саматужным спосабам з хлеба, бульбы, цукру і інш.

ба́рмен, , м.

Афіцыянт у бары​1 (у 1 знач.), а таксама ўладальнік бара.

|| ж. барменка, .

|| прым. барменскі, .

баро́граф, , м.

Прыбор, які сам запісвае змены атмасфернага ціску.

баро́даўка, , ж.

Невялікая цвёрдая нарасць на скуры чалавека, на кары дрэў і інш.

|| прым. бародавачны, .

баро́даўчаты, .

Пакрыты бародаўкамі.

  • Б. твар.

баро́дка, , м.

  1. гл. барада.

  2. Выступ у якой-н. прыладзе (ключы, касе, хамуце і пад.).

    • Б. ключа.

баро́ка, нескл., н.

Архітэктурны і скульптурны стыль 16—18 стст., які вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей.

  • У стылі б.

|| прым. барочны, .

баро́метр, , м.

  1. Прыбор для вымярэння атмасфернага ціску.

    • Ртутны б.
  2. перан., чаго.

    • Паказчык якіх-н. змен, стану чаго-н.
    • Б. грамадскай думкі.
    • Літаратурны б.

|| прым. бараметрычны, .

  • Бараметрычныя паказчыкі.