Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

барахо́лка, ✂, ж. (разм.).

Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжываныя, рэчы.

  • З самай раніцы гудзе б.

барахо́льшчык, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які скупляе і перапрадае старыя рэчы.

|| ж. барахольшчыца, ✂.

|| прым. барахольшчыцкі, ✂.

барацьба́, ✂, ж.

  1. Схватка двух, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.

    • Б. асілкаў.
    • Французская б.
  2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх напрамкаў.

    • Б. класаў.
  3. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н.

    • Б. з алкагалізмам.
    • Б. за якасць прадукцыі.
  4. перан. Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў.

    • Б. радасці з зайздрасцю.

барацьбі́т, ✂, м.

Удзельнік барацьбы, змагар за ўсталяванне і распаўсюджванне новага, перадавога.

  • Барацьбіты за мір.
  • Барацьбіты падполля.

|| ж. барацьбітка, ✂.

|| прым. барацьбіцкі, ✂.

барбары́с, ✂, м.

Калючая кустовая расліна з дробнымі чырвонымі ягадамі, а таксама самі ягады.

|| прым. барбарысавы, ✂.

  • Барбарысавае варэнне.

барбо́с, ✂, м.

Вялікі дваровы сабака (перан. пра злога, грубага чалавека; лаянк.).

ба́рва, ✂, ж.

  1. Фарба, афарбоўка, колер.

    • Барвы восені.
  2. Густа-чырвоны, пурпуровы колер.

    • Б. заліла лес.

барваве́ць, ✂ і барво́вець, ✂, незак.

  1. Вылучацца чырванню, чырванець.

    • Усход барвавее.
  2. Віднецца, вылучацца сваім чырвоным колерам.

    • Сцягі барвавеюць.

|| зак. пабарвавець, ✂ і пабарвовець, ✂.

барво́вы, ✂ і барвя́ны, ✂.

Ярка-чырвоны.

Барвовае зарыва.

|| наз. барвовасць, ✂ і барвянасць, ✂.

барвя́нец, ✂, м.

Густа-чырвоны, пурпуровы колер.

  • Дрэвы змянілі зялёны ўбор на б.