Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малокі, ✂, ж.

Семявыя залозы і семявая вадкасць рыб.

малоцца, ✂; незак.

Раздрабняцца на муку, размолвацца.

  • Сухое жыта добра мелецца.

малоць​1, ✂; незак.

Раздрабняць зерне, ператвараючы ў муку.

  • М. жыта.

|| зак. змалоць, ✂.

малоць​2, ✂; незак. (разм.).

Балабоніць, гаварыць абы-што.

  • М. лухту (гаварыць што-н. недарэчнае).

◊

  • Малоць языком (разм. неадабр.) — балбатаць няспынна, гаварыць абы-што.

малочаны, ✂.

Абмалочаны.

  • Малочанае збожжа.

малочнасць, ✂, ж.

Здольнасць даваць тую ці іншую колькасць малака.

  • М. кароў.

малочна-васкавы, ✂.

Ступень спеласці збажыны, якая вызначаецца светла-жоўтым колерам.

  • Малочна-васкавая спеласць.

малочнік, ✂, м.

  1. Збаночак, у якім малако падаецца на стол.

  2. Мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты (разм.).

малочніца​1, ✂, ж.

Прадаўшчыца малака і малочных прадуктаў.

малочніца​2, ✂, ж.

Грыбковае захворванне слізістай абалонкі поласці рота ў грудных дзяцей.