Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перакалоць​1, ✂; зак.

Раскалоць усё, многае.

  • П. усе дровы.

|| незак. пераколваць, ✂.

перакалоць​2, ✂; зак.

  1. Прыкалоць іначай або ў другім месцы.

    • П. значок.
  2. Закалоць усіх, многіх.

    • П. свіней.

|| незак. пераколваць, ✂.

пераканальны, ✂ (разм.).

Тое, што і пераканаўчы.

|| наз. пераканальнасць, ✂.

перакананасць, ✂ і пераконанасць, ✂, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым-н.

  • Сцвярджаць што-н. з вялікай перакананасцю.

перакананне, ✂, н.

  1. гл. пераканаць.

  2. мн. -яў. Цвёрды, непахісны погляд на што-н., упэўненасць.

    • Адстойваць свае перакананні.

перакананы, ✂.

  1. Цвёрда ўпэўнены ў чым-н., які выражае ўпэўненасць.

    • П. ў сваёй праваце.
    • Гаварыць перакананым тонам.
    • Пераканана (прысл.) сцвярджаць.
  2. Непахісны ў сваіх поглядах.

    • П. матэрыяліст.

пераканаўчы, ✂.

Які прымушае паверыць у правільнасць, праўдзівасць чаго-н.; пранікнуты сілай перакананасці.

  • П. факт.

|| наз. пераканаўчасць, ✂.

пераканацца, ✂; зак.

Упэўніцца ў чым-н., паверыць у што-н.

  • П. ў неабгрунтаванасці падазрэнняў.
  • Я пераканаўся, што па-другому тут не зробіш.

|| незак. пераконвацца, ✂.

пераканаць, ✂; зак.

  1. Прымусіць паверыць чаму-н., упэўніць у чым-н.

    • Яго словы пераканалі нас.
    • Ён пераканаў, што трэба рабіць менавіта так.
  2. з інф. або злуч. уступальны. «каб». Угаворамі схіліць да чаго-н., прымусіць зрабіць што-н.

    • П. каго-н. застацца.
    • Трэба п. яго, каб ехаў сёння.

|| незак. пераконваць, ✂.

|| наз. пераконванне, ✂.

|| наз. перакананне, ✂.

перакапаць, ✂; зак.

  1. Ускапаць нанава.

    • П. бульбянішча.
  2. Падзяліць што-н. ровам, канавай ўпоперак.

    • П. дарогу.
  3. перан. У пошуках чаго-н. дэталёва перагледзіць, перабраць паперы, рэчы і пад.

    • Перакапаў усе рэчы ў шуфлядзе.

|| незак. перакопваць, ✂.

|| наз. перакопванне, ✂.