Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калена, , н.

  1. Сустаў, які злучае бядровую і галёначную косці; месца згібу нагі.

    • Сагнуць нагу ў калене.
    • Мора па к. каму-н. (перан. нічога не страшна, усё ні пачым).
  2. Нага ад каленнага сустава да таза.

    • Узяць дзіця на калені.
  3. Асобнае звяно, адрэзак у складзе чаго-н., які з’яўляецца злучэннем такіх жа адрэзкаў.

    • К. бамбуку.
    • К. жалезнай трубы.
  4. Частка чаго-н. непрамога, сагнутага ад аднаго павароту да другога.

    • К. дарогі.
    • К. ракі.
  5. У музычным творы: асобная частка, закончаны матыў.

    • Салавей заспяваў на сем кален.
  6. перан. У танцы: асобны прыём, фігура з эфектам.

    • Кадрыля на шаснаццаць кален.
    • Пакаленне ў радаслоўнай.

|| памянш. каленца, .

|| прым. каленны, .

  • К сустаў.

календула, , ж.

  1. Тое, што і наготкі.

  2. Лекавы прэпарат з гэтай расліны.

    • Раствор календулы.
    • Мазь к.

каленкор, , м.

Баваўняная, моцна праклееная тканіна аднаколернай афарбоўкі.

  • Іншы каленкор (разм.) — зусім другая справа, іншая размова.

|| прым. каленкоравы, .

каленца, , н.

  1. гл. калена.

  2. Асобнае сучляненне ў сцёблах злакавых, а таксама ў ствалах некаторых раслін.

каленчаты, .

Які складаецца з кален (у 3 знач.).

  • К. вал.
  • Каленчатае сцябло.

калесаваць, ; зак. і незак.

Даўней: пакараць (караць) смерцю на спецыяльным коле.

|| наз. калесаванне, .

калецтва, , н.

  1. Пашкоджанне арганізма, якое робіць цяжкім або немагчымым яго нармальнае функцыяніраванне.

    • Атрымаць цяжкае к.
    • Псіхалагічнае к. (перан. псіхічны стан арганізма з такім пашкоджаннем).
  2. Знявечанне, цяжкае фізічнае пашкоджанне канечнасцей.

калець, ; незак.

Мерзнуць, зябнуць.

  • К. на марозе.

калечыць, ; незак.

  1. Рабіць калекам (калекай).

    • Вайна калечыць людзей.
  2. перан. Псаваць, знявечваць маральна, рабіць непаўнацэнным.

    • К. душу.
    • Нельга к. характар дзяцей.

|| зак. скалечыць, і пакалечыць, .

|| звар. калечыцца, .

|| зак. скалечыцца, і пакалечыцца, .

калёквіум, , м. (спец.).

  1. Гутарка выкладчыка са студэнтамі з мэтай выяўлення іх ведаў.

    • Правесці к.
  2. Навуковая канферэнцыя з абмеркаваннем дакладаў на пэўную тэму.

    • К. вірусолагаў.