калечыць дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Рабіць калекам (калекай).
- Вайна калечыць людзей.
-
пераноснае значэнне: Псаваць, знявечваць маральна, рабіць непаўнацэнным.
- К. душу.
- Нельга к. характар дзяцей.
|| закончанае трыванне: скалечыць і пакалечыць.
|| зваротны стан: калечыцца.
|| закончанае трыванне: скалечыцца і пакалечыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)