Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тапіць1, ; незак.

  1. Прымушаць тануць.

    • Т. варожыя караблі.
  2. перан. Губіць, нішчыць, нагаворваючы на каго-н. (разм.).

  3. перан. Заглушаць у сабе (думкі, пачуцці і пад.) (разм.).

    • Т. гора ў працы.

|| зак. патапіць, і утапіць, .

|| наз. патапленне, і тапленне, .

тапіць2, ; незак.

Награваючы, расплаўляць.

  • Т. воск.

|| наз. тапленне, .

тапляк, , м. (разм.).

Бервяно, палена, якое затанула пры сплаве.

  • Рэчка завалена таплякамі.

тапограф, , м.

Спецыяліст у галіне тапаграфіі (у 1 знач.), па тапаграфічнай здымцы.

таполя, , ж. і топаль, , м.

Дрэва сямейства вярбовых з высокім і моцным ствалом.

|| прым. таполевы, .

  • Т. пух.

тапонім, , м. (спец.).

Уласная назва якога-н. геаграфічнага аб’екта (населенага пункта, ракі, возера і пад.).

  • Тапонімы Міншчыны.

тапор, , м.

Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўляную ручку металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога.

  • З лесу даносіўся стук тапара.

  • Хоць тапор вешай (разм.) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні.

|| памянш. тапорык, .

|| прым. тапорны, .

тапорны, .

  1. гл. тапор.

  2. перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены.

    • Тапорная мэбля.

|| наз. тапорнасць, .

таптацца, ; незак.

  1. Пераступаць з нагі на нагу на адным месцы.

  2. перан. Рабіць што-н., не дасягаючы мэты, без належных вынікаў (разм.).

|| наз. таптанне, .

таптаць, ; незак.

  1. Прымінаць нагамі.

    • Т. траву.
  2. Наязджаючы канём, збіваць з ног, душыць, калечыць.

  3. Ступаючы, пэцкаць нагамі (разм.).

    • Т. падлогу.
  4. Збіваць, зношваць абутак.

    • Т. боты.
  5. перан. Пагарджаючы, груба зневажаць, уніжаць.

    • Т. чалавечую годнасць.

|| зак. патаптаць, і стаптаць, .

|| наз. таптанне, .