Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скораснік, , м.

Перадавы рабочы, які працуе скараснымі метадамі, а таксама спецыяліст па руху на вялікай скорасці.

  • Токар с.
  • Лётчык-с.

|| ж. скорасніца, .

скорасны, і скарасны, .

  1. гл. скорасць.

  2. Які дзейнічае, працуе на вялікай скорасці.

    • Скораснае рэзанне металаў.

скорасць, , ж.

  1. Ступень хуткасці руху, якога-н. дзеяння.

    • Вялікая с. у машыны.
    • С. выканання даручэння.
    • С. бегу.
  2. Ступень хуткасці дастаўкі грузаў (спец.).

    • Пасажырская с.
  3. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу (спец.).

    • Сярэдняя с.
    • Раўнамерная с.

|| прым. скорасны, і скарасны, .

скорасшывальнік, , м.

Папка з прыстасаваннем для змацавання папер.

скоры, .

  1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.

    • С. ход.
    • С. цягнік.
    • Скора (прысл.) ідзе.
    • Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.
  2. перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).

    • С. ў рабоце.
    • Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).
  3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.

    • С. ад’езд.
  4. Які павінен адбыцца хутка.

    • Да скорага спаткання!

  • На скорую руку (зрабіць што-н.) (разм.) — хутка і неакуратна.

скоса і скрыва, прысл.

  1. Скасіўшы вочы.

  2. перан. Недаверліва, недружалюбна.

    • Браты не ладзяць між сабой, с. глядзяць адзін на аднаго.

скосак, , м.

  1. Коса зрэзаны клін тканіны, дрэва і пад.

  2. Каса, якая за доўгі час працы зрэзалася, стала вузкай.

скоўзацца, ; зак. (разм.).

Стаць тонкім ад слізгання, трэння; сцерціся.

  • Канькі скоўзаліся.

|| незак. скоўзвацца, .

скоўзаць, ; зак. (разм.).

  1. Коўзаннем, трэннем сцерці верхні слой чаго-н.

    • С. падэшвы.
    • С. палазы ў санях.
  2. Качаючыся, пакамячыць што-н.

    • С. пасцель.

|| незак. скоўзваць, .

скоцісты, .

Спадзісты, адхонны.

  • С. бераг возера.

|| наз. скоцістасць, .