Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скоса і скрыва, прысл.

  1. Скасіўшы вочы.

  2. перан. Недаверліва, недружалюбна.

    • Браты не ладзяць між сабой, с. глядзяць адзін на аднаго.

скрабаць, ✂ і скрэбаць, ✂; незак. (разм.).

Скрабучы, драпаючы чым-н., рабіць шум.

  • У запечку скрабае мыш.

|| наз. скрабанне, ✂.

скрабло, ✂, м.

Тое, што і скрэбла.

скрабніца, ✂, ж.

Металічная шчотка для чысткі коней.

скрабок, ✂, м.

  1. Вострая лапатка для саскрэбвання чаго-н.

  2. Вялікі шуфель з вострым краем для чэрпання грунту або якога-н. сыпкага матэрыялу.

    • С. аўтапагрузчыка.

|| прым. скрабковы, ✂.

  • С. транспарцёр.

скрадвацца, ✂; незак.

Рабіцца непрыкметным.

  • Пры цьмяным святле скрадваюцца недахопы рамонту кватэры.

скрадваць, ✂; незак.

Рабіць менш выразным, прыкметным.

  • Касцюм скрадвае недахопы фігуры.

скразны, ✂.

  1. Які праходзіць наскрозь.

    • Скразная рана.
  2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.

    • С. цягнік.
  3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.

    • Скразная загартоўка дэталей.
  4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.

    • Скразныя фіранкі.
  5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.

    • С. вецер.

скразняк, ✂, м.

Вельмі моцная цяга паветра праз скразныя адтуліны, праёмы і пад.

  • С. шкодны для здароўя.

|| прым. скразняковы, ✂.

скрануцца, ✂; зак.

Зрушыцца з месца.

  • Цягнік скрануўся з месца.

|| незак. скранацца, ✂.

|| наз. скрананне, ✂.