Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

склад1, , м.

  1. Спецыяльнае месца, памяшканне для захоўвання чаго-н.

    • С. для розных прамысловых тавараў.
  2. Запас тавараў, матэрыялаў, зложаных у адным месцы.

    • Склады сыравіны.

|| прым. складскі, .

склад2, , м.

  1. Сукупнасць частак, якія ўтвараюць адзінае цэлае; структура.
  • Лексічны с. мовы.
  1. чаго або які. Сукупнасць людзей, якія ўтвараюць які-н. калектыў, арганізацыю.

    • С. праўлення саўгаса.
  2. Постаць, фізічны выгляд, будова (чалавека, жывёліны).

    • Спартыўнага складу юнак.
  3. Асаблівасці думак, розуму і звычак, характар чаго-н.

    • Паэтычны с. душы.
    • Нацыянальны с. характару.
  4. Парадак, сэнс, зладжанасць.

    • Жадаю вам ладу і складу.

склад3, , м.

Гук або спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхнутага паветра.

  • Націскны с.
  • Дзяліць словы на склады.

  • Адкрыты склад — склад, які канчаецца на галосны гук.

  • Закрыты склад — склад, які канчаецца на зычны гук.

|| прым. складовы, .

  • Складовае пісьмо (у якім знакамі абазначаюцца склады, а не гукі).

складаемае, , н.

У матэматыцы: велічыня (лік), якая складваецца з другой велічынёй (лікам).

складальнік, , м.

Той, хто складае што-н., аўтар.

|| ж. складальніца, .

|| прым. складальніцкі, .

складаназалежны, .

У граматыцы: які адносіцца да пабудовы складаных сказаў па спосабу падпарадкавання.

  • С. сказ.

складаназлучаны, .

У граматыцы: які адносіцца да пабудовы складаных сказаў па спосабу злучэння.

  • С. сказ.

складанакветныя, , н. (спец.).

Сямейства двухдольных травяністых раслін з дробнымі кветкамі, сабранымі ў суквецце, падобнае на адну кветку.

складанаскарочаны, .

У словаўтварэнні: утвораны са скарочаных частак двух або некалькіх слоў, якія ўваходзяць у склад якіх-н. назваў (напр. калгас — калектыўная гаспадарка).

складанне, , н.

  1. гл. складаць.

  2. У матэматыцы: дзеянне, пры дапамозе якога з двух або некалькіх лікаў (складаемых) атрымліваюць новы (суму), які мае столькі адзінак, колькі было ва ўсіх дадзеных ліках разам.

  3. У мовазнаўстве: слова, што ўтворана з дзвюх або некалькіх асноў і прадстаўляе лексічную адзінку, якая мае граматычныя і семантычныя адзнакі паасобнага слова; складанае слова (напр. збожжаўборачны, землечарпалка, хлебароб).