склад2,
- Сукупнасць частак, якія ўтвараюць адзінае цэлае; структура.
- Лексічны с. мовы.
-
чаго або які. Сукупнасць людзей, якія ўтвараюць які
-н. калектыў, арганізацыю.- С. праўлення саўгаса.
-
Постаць, фізічны выгляд, будова (чалавека, жывёліны).
- Спартыўнага складу юнак.
-
Асаблівасці думак, розуму і звычак, характар чаго
-н. - Паэтычны с. душы.
- Нацыянальны с. характару.
-
Парадак, сэнс, зладжанасць.
- Жадаю вам ладу і складу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)