складанне,
-
гл. складаць. -
У матэматыцы: дзеянне, пры дапамозе якога з двух або некалькіх лікаў (складаемых) атрымліваюць новы (суму), які мае столькі адзінак, колькі было ва ўсіх дадзеных ліках разам.
-
У мовазнаўстве: слова, што ўтворана з дзвюх або некалькіх асноў і прадстаўляе лексічную адзінку, якая мае граматычныя і семантычныя адзнакі паасобнага слова; складанае слова (
напр. збожжаўборачны, землечарпалка, хлебароб).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)