Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скіба, , ж.

  1. Луста (звычайна хлеба).

    • Дзве скібы хлеба.
  2. Пласт узаранай зямлі.

|| памянш. скібка, .

|| памянш.-ласк. скібачка, .

сківіца, , ж.

  1. Кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.

    • Верхняя с.
    • Ніжняя с.
  2. Пласцінка са штучнымі зубамі, зубны пратэз.

    • Устаўная с.

|| прым. сківічны, .

скід, , м.

У геалогіі: перамяшчэнне часткі горных парод па трэшчыне ў вертыкальным або нахільным кірунку.

|| прым. скідавы, .

  • Скідавыя горы.

скідаць, ; зак.

  1. Скінуць з чаго-н. у некалькі прыёмаў.

    • С. сена з машыны.
  2. Кідаючы, сабраць, злажыць у адно месца.

    • С. траву ў кучу.
    • С. стог.
  3. Зрабіць сяк-так якую-н. будыніну (разм.).

    • С. лазеньку.

скідка, , ж.

  1. Сума, на якую зменшана цана на што-н.

    • С. з падаткаў.
    • Тавар са скідкай.
  2. Заніжанае патрабаванне да каго-, чаго-н.; уступка.

    • Не даваць ніякай скідкі.

скінуцца, ; зак.

  1. Упасці з чаго-н.

    • Мячык скінуўся з ложка.
  2. Сабраць грошы на якую-н. справу; скласціся.

    • С. на падручнік.
  3. Пра карты: згуляць (разм.).

    • С. ў карты.

|| незак. скідацца, і скідвацца, .

|| наз. скіданне, і скідванне, .

скінуць, ; зак.

  1. Кінуць уніз з чаго-н.

    • С. снег са страхі.
    • С. дэсант.
    • С. путы няволі (перан.; высок.).
  2. Зняць з сябе (вопратку, абутак і пад.), рыўком адкінуць што-н. з чаго-н.

    • С. боты.
    • С. з галавы хустку.
    • С. стому (перан.).
  3. Паменшыць на якую-н. колькасць, велічыню (разм.).

    • С. сотні дзве.
    • Эх, с. бы гадоў дзесяць!
    • С. салому ў кучу.
    • С. сена ў пуньку.
  4. каго і без дапаўнення. Дачасна пазбавіцца ад цяжарнасці па якой-н. прычыне (разм.).

    • Карова скінула цялё.
  5. У гідратэхніцы: адвесці ваду з якога-н. вадаёма.

    • С. воды ў мора.
  6. Тое, што і скінуцца (у 2 знач.).

    • С. па дваццаць тысяч на пакупку.

|| незак. скідаць, і скідваць, .

|| наз. скіданне, і скідванне, .

скіпетр, , м.

Жазло з каштоўнымі камянямі і разьбой — знак царскай улады.

скіравацца, ; зак.

  1. Пайсці ў якім-н. напрамку.

    • С. да лесу.
  2. перан. Прыняць пэўны кірунак, схіліцца куды-н.

    • Жыццё скіравалася ў лепшы бок.

|| незак. скіроўвацца, .

скіраваць, ; зак.

  1. Накіраваць каго-, што-н. у якім-н. напрамку.

    • С. каня ў лес.
    • С. позірк у акно.
  2. перан. Даць пэўны кірунак каму-, чаму-н., схіліць да чаго-н.

    • С. народ на рэферэндум.
    • С. думкі ў пэўным напрамку.

|| незак. скіроўваць, .