скоры, .

  1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.

    • С. ход.
    • С. цягнік.
    • Скора (прысл.) ідзе.
    • Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.
  2. перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).

    • С. ў рабоце.
    • Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).
  3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.

    • С. ад’езд.
  4. Які павінен адбыцца хутка.

    • Да скорага спаткання!

  • На скорую руку (зрабіць што-н.) (разм.) — хутка і неакуратна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)