Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піетэт, ✂, м. (кніжн.).

Глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-, чаго-н.

  • Да яго ўсе адносіліся з піетэтам.

піжама, ✂, ж.

Хатні або спальны касцюм, які складаецца з курткі і штаноў вольнага крою.

  • Лёгкая п.

|| прым. піжамны, ✂.

піжон, ✂, м. (разм.).

Пусты франтаваты малады чалавек.

|| ж. піжонка, ✂.

|| прым. піжонскі, ✂.

піжоністы, ✂ (разм. неадабр.).

Падобны да піжона, які паводзіць сябе, як піжон.

  • П. малады чалавек.

піжонства, ✂, н. (разм. пагард.).

Паводзіны піжона.

пік, ✂, м.

  1. Спічастая вяршыня гары.

  2. перан. Найвышэйшы ўздым у развіцці чаго-н., у якой-н. дзейнасці.

    • П. у рабоце.
  3. нязм. Які адносіцца да кароткачасовага рэзкага ўздыму.

    • Гадзіны п. у рабоце транспарту.

піка, ✂, ж.

Колючая зброя, від кап’я.

  • Пранізаць пікай.

пікавы, ✂ (разм.).

Непрыемны, складаны.

  • Пікавае становішча.

пікадор, ✂, м.

Коннік з пікай, які ўдзельнічае ў баі быкоў.

пікантны, ✂ (разм.).

  1. Цікавы сваёй сенсацыйнасцю, які выклікае цікаўнасць.

    • Пікантнае здарэнне.
    • Пікантная навіна.
  2. Вельмі прывабны, спакуслівы.

    • П. выгляд.

|| наз. пікантнасць, ✂.