Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пультавая, ✂, ж.

Памяшканне, у якім змяшчаецца пульт (у 2 знач.), пульты.

пульхны, ✂.

  1. Пухлы, быццам надзьмуты; тоўсты.

    • Пульхныя вусны.
    • Пульхныя рукі.
  2. Мяккі, пышны.

    • Пульхныя аладкі.
  3. Мяккі, пухкі.

    • П. снег.
    • Пульхная зямля.

|| наз. пульхнасць, ✂.

пулярка, ✂, ж.

Маладая курыца, адкормленая для стала.

пуляць, ✂; незак. (разм.).

Кідаць чым-н. куды-н. ці ў каго-н.

  • П. камякі зямлі.

|| аднакр. пульнуць, ✂.

|| наз. пулянне, ✂.