Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

поручань, ✂, м.

  1. На трапах, на лесвіцах, на бартах суднаў, пры дзвярах вагонаў — прут, брусок, рэмень, за які трымаюцца рукой пры спуску, пад’ёме.

    • Трымацца за л.
  2. Апора для рук у крэсле, калясцы і пад.

    • Крэсла з поручнямі.

порхаўка, ✂, ж.

Шарападобны грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл.

  • Забялеліся ўзлескі ад порхавак.

порцік, ✂, м.

Крытая галерэя з калонамі, якая прылягае да вялікага будынка.

  • Грэчаскі п.

порцыя, ✂, ж.

  1. Пэўная доля, колькасць чаго-н. (пераважна пра ежу).

  2. Ежа, разлічаная на аднаго едака ў сталовай ці рэстаране.

    • П. мачанкі.

поршань, ✂, м.

Рухомая дэталь, падоўжаная ці ў форме дыска, якая шчыльна рухаецца ўнутры цыліндра і нагнятае або выпампоўвае вадкасць, газ, пару.

|| прым. поршневы, ✂.

порысты, ✂.

Які мае многа пор.

  • Порыстая скура.

|| наз. порыстасць, ✂.