Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мачтавы, , м.

Матрос, які нясе службу на мачце.

мачтоўнік, , м.

Лес, прыгодны для мачтаў.

  • М. знаходзіцца пад пільнай аховай.

мачулішча, , н.

Месца, дзе мочаць лён, каноплі і пад.

мачыльня, , ж.

Тое, што і мачулішча.

мачыцца, ; незак.

  1. Рабіцца мокрым, прамакаць наскрозь.

    • З-за маленькага шчупачка няварта было м.
  2. Выдзяляць мачу.

|| зак. памачыцца, .

мачыць, ; незак.

  1. Рабіць мокрым, вільготным.

    • Дождж мочыць збожжа.
  2. Трымаць што-н. у чым-н. вадкім, прамочваць, насычаць вадкасцю, каб надаць адпаведныя якасці, уласцівасці.

    • М. лён.

|| зак. прымачыць, , замачыць, і намачыць, .

|| наз. намочка, .

|| наз. замочванне, , замочка, і мачэнне, .

|| прым. мачыльны, .