Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

магістраль, ✂, ж.

  1. Галоўная лінія ў сістэме якой-н. камунікацыі (чыгуначнай, электрычнай, тэлеграфнай і інш.).

    • Чыгуначная, водная м.
  2. Шырокая і прамая вуліца горада.

    • Галоўная м.

|| прым. магістральны, ✂.

  • М. напрамак (перан. галоўны).

магістрат, ✂, м.

У некаторых заходнееўрапейскіх краінах: гарадское ўпраўленне.

|| прым. магістрацкі, ✂.

магістратура, ✂, ж.

  1. Адна з форм падрыхтоўкі навуковых кадраў з ліку асоб, што маюць вышэйшую адукацыю і рыхтуюцца да атрымання акадэмічнай ступені магістра.

  2. У некаторых краінах: назва судовага ведамства.

магічны, ✂.

  1. гл. магія.

  2. перан. Незвычайны па сіле ўздзеяння на каго-н.

    • Магічныя словы паэта.

магія, ✂, ж.

У рэлігійна-містычных уяўленнях: сукупнасць дзеянняў і слоў, здольных рабіць уплыў на звышнатуральныя сілы.

  • Чорная м. (паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў— чараўніцтва, чарадзейства, якое тлумачыцца ўдзелам і дапамогай пякельных сіл).

|| прым. магічны, ✂.

магма, ✂, ж. (спец.).

Расплаўленая маса ў глыбінях Зямлі.

|| прым. магматычны, ✂.

  • Магматычныя горныя пароды.

магнат, ✂, м.

У феадальным і буржуазным грамадстве: уладальнік вялікіх маёнткаў, іншых багаццяў.

  • Небагатыя паны залежалі ад магнатаў.
  • Нафтавы м.

|| прым. магнацкі, ✂.

  • Магнацкія ўладанні.

магнацтва, ✂, н.

  1. Званне магната.

  2. зб. Магнаты, радавітая знаць.

    • Польскае м.

магнезія, ✂, ж.

Вокіс магнію ў выглядзе белага парашку, які выкарыстоўваецца ў медыцыне і прамысловасці.

|| прым. магнезіяльны, ✂.

  • М. цэмент.

магнета, нескл., н. (спец.).

Устройства для ўтварэння электрычных разрадаў з мэтай запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавікоў унутранага згарання.