Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліга​2, ✂, ж.

Музычны знак у выглядзе дугі над нотамі, які паказвае, што іх трэба выконваць звязна, без перапынку.

лігатура, ✂, ж. (спец.).

  1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

  2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал ў плавільнай печы.

  3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

  4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр. Ж.

|| прым. лігатурны, ✂.

  • Лігатурнае золата.
  • Л. шоўк.

лідзіраваць, ✂; незак.

Быць лідэрам (у 2 знач.).

  • Л. у шахматным турніры.

|| наз. лідзіраванне, ✂.

лідэр, ✂, м.

  1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад.

    • Палітычныя лідэры.
  2. Той, хто ідзе першым у спартыўным спаборніцтве.

    • Л. турніру.
  3. Карабель, які ўзначальвае калону, групу суднаў.

|| прым. лідэрскі, ✂.

лідэрства, ✂, н.

Вядучае становішча, абавязкі лідэра (у 1 і 2 знач.).

  • Барацьба за л. ў турніры.

лізаць, ✂; незак.

Праводзіць языком па чым-н.

  • Л. талерку.
  • Хвалі ліжуць пясок (перан.).

|| аднакр. лізнуць, ✂.

|| наз. лізанне, ✂.

лізун, ✂, м. (разм.).

  1. Той, хто любіць лізаць, лізацца.

  2. перан. Ліслівец, падлізнік, падхалім.

|| ж. лізуха, ✂.

лізунец, ✂, м.

Соль у камяках, якая выкарыстоўваецца для падкормлівання жывёлы.

  • Соль-л.

|| прым. лізунцовы, ✂.

лік​1, ✂, м.

  1. гл. лічыць.

  2. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне.

    • Цэлыя лікі.
    • Простыя лікі.
  3. Колькасць каго-, чаго-н.

    • Л. рабочых дзён.
  4. Састаў, рад, колькасць каго-, чаго-н.

    • Быць у ліку перадавых.
  5. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць.

    • Множны л.
    • Адзіночны л.

◊

  • Без ліку (разм.) — вельмі многа, шмат.

  • Ліку няма (разм.) — вельмі многа, незлічонае мноства каго-, чаго-н.

|| прым. лікавы, ✂.

лік​2, ✂, м.

  1. Твар (уст. і высок.).

    • Лікі святых.
  2. перан. Аб знешніх абрысах планет, даступных зроку чалавека (кніжн.).

    • Л. месяца.