Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камандны, ✂.

  1. гл. каманда.

  2. Камандзірскі, які мае адносіны да камандавання.

    • К. пункт.
  3. перан. Першынствуючы, пануючы.

    • Каманднае становішча.
    • Камандная вышыня (мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем і дае войскам рад пераваг перад праціўнікам, а таксама перан. важнейшыя ўчасткі ў барацьбе за што-н.).

камандор, ✂, м.

  1. Вышэйшае званне ў рыцарскім ордэне, а таксама асоба, якая мела такое званне.

  2. Кіраўнік спартыўных спаборніцтваў.

    • К. прабегу.

|| прым. камандорскі, ✂.

камандуючы, ✂, м.

Начальнік буйнога вайсковага злучэння.

  • К. арміяй.

камар, ✂, м.

Маленькае двухкрылае насякомае-крывасмок з тонкім цельцам і доўгім хабатком.

  • К. носа не падточыць (нельга нічога сказаць, бо зроблена вельмі добра; разм.).

|| прым. камарыны, ✂.

камарылля, ✂, ж. (кніжн.).

Група прыдворных, якая ўплывае сваімі інтрыгамі на дзяржаўныя справы ў карыслівых мэтах.

камарынская, ✂, ж.

Руская народная танцавальная песня, а таксама танец пад гэту песню.

камашы, ✂, м.

Тое, што і гамашы.

камбаджыйцы, ✂, м.

Насельніцтва Камбоджы.

|| ж. камбаджыйка, ✂.

|| прым. камбаджыйскі, ✂.

камбайн, ✂, м.

Перасовачная або самаходная машына, якая адначасова выконвае работу некалькіх машын або механізмаў.

  • Збожжаўборачны к.
  • Горны к.

|| прым. камбайнавы, ✂.

  • К. агрэгат.

камбайнер, ✂, м.

Вадзіцель камбайна (у сельскай гаспадарцы).

|| ж. камбайнерка, ✂.

|| прым. камбайнерскі, ✂.