Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дурнап’ян, , м.

Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам.

  • Галава баліць ад дурнап’яну.

|| прым. дурнап’янавы, .

дурнець, ; незак. (разм.).

  1. Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным.

    • Пад старасць чалавек дурнее.
  2. Прыходзіць у стан ачмурэння.

    • Д. ад угару.

|| зак. адурнець, і здурнець, .

дурніла, , м. (разм. лаянк.)

Тое, што і дурань (у 1 знач., звычайна пра чалавека, які ўчыніў якое-н. глупства).

дурніца, , м. і ж. (разм. лаянк.).

Тое, што і дурань (у 1 знач.; з лаянк. адценнем).

  • Што ты мелеш, д.

дурніцы, , ж.

Тое, што і буякі.

  • Наеўся дурніц.

|| прым. дурнічны, .

дурнічнік, , м., зб. (разм.).

Балотнае ягаднае кустоўе, на якім растуць буякі.

дурнота, і дурната, , ж.

  1. Разумовая абмежаванасць, тупасць, някемлівасць.

    • =Лепшы сродак паразумнець= — гэта адчуць уласную дурнату (з нар.).=
  2. Неабдуманы, неразумны ўчынак, недарэчнае выказванне.

    • Чаго толькі не натворыш па ўласнай дурноце (разм.).
  3. Пра неразумнае, у малых гадах дзіця (разм.).

дурны, .

  1. З абмежаванымі разумовымі здольнасцямі; бесталковы.

    • За дурной галавой нагам неспакой (з нар.).
  2. Які не выяўляе розуму, пазбаўлены разумнай разважлівасці.

    • Задаць дурное пытанне.
    • Д. артыкул.
    • Дурныя паводзіны.
  3. Тое, што і дурань.

    • Дурному закон не пісан (з нар.).

  • Дурны як бот; дурны як пень (разм. груб.) — пра разумова адсталага чалавека.

  • Няма дурных! — выказванне нязгоды з кім-н., адмаўленне выконваць што-н.

дуронік, , м. (абл. ласк.).

Свавольнік, гарэза.

дуроны, (абл.).

Свавольны, гарэзлівы.

  • Д. хлапец.