Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

баяні́ст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на баяне.

  • Трыо баяністаў.

|| ж. баяністка, ✂.

|| прым. баянісцкі, ✂.

бая́рка, ✂, ж.

  1. Шаферка, дружка маладой у час вяселля (уст.).

  2. Высокая футравая шапка (разм.).

бая́рства, ✂, н.

  1. зб. Баяры, баярскае саслоўе.

  2. Сан, званне баярына.

бая́рын, ✂, м.

У Расіі да пач. 18 ст.: буйны землеўладальнік, які належаў да вярхоў пануючага класа.

|| прым. баярскі, ✂.

  • Б. быт.

бая́рыня, ✂, ж.

Жонка баярына.

бая́рышніца, ✂, ж.

Белы матылёк з чорнымі жылкамі і крапінкамі на крылах.

бая́цца, ✂; незак.

  1. Адчуваць страх.

    • Б. ваўкоў — быць без грыбкоў (прыказка.)
  2. Не пераносіць чаго-н., адмоўна рэагаваць на што-н.

    • Расліны б. марозу.
  3. Будзь упэўнены.

    • Не бойся, я вярнуся жывы.