Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

банды́т, ✂, м.

Удзельнік банды узброены разбойнік.

  • Мацёры б.

|| ж. бандытка, ✂.

|| прым. бандыцкі, ✂.

  • Бандыцкая куля.

бандыты́зм, ✂, м.

Злачынная дзейнасць бандытаў; разбой, грабеж, рабаванне.

бандэро́ль, ✂, ж.

  1. Шырокая папяровая абгортка для паштовых перасылак.

  2. Паштовае адпраўленне ў папяровай абгортцы.

    • Заказная бандэроль.
  3. Ярлык на тавары, які сведчыць аб уплаце пошліны за яго (спец.).

|| прым. бандэрольны, ✂.

банк​1, ✂, м.

  1. У картачнай гульні: грошы, якія пастаўлены на кон.

    • Сарваць б.
  2. Азартная картачная гульня.

банк​2, ✂, м.

Фонд якіх-н. даных, што захоўваюцца для інфармацыйных і іншых мэт.

  • Б. даных.
  • Б. ведаў.

банк​3, ✂, м.

Буйная крэдытная ўстанова.

  • Нацыянальны б. Беларусі.

|| прым. банкаўскі, ✂ і банкавы, ✂.

  • Банкаўскі служачы.
  • Банкавы перавод.

ба́нка​1

У выразе: лейдэнская банка — фізічны прыбор для кандэнсацыі электрычнасці.

ба́нка​2, ✂, ж. (спец.).

Падводная водмель.

ба́нка​3, ✂, ж. (спец.).

Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.

банке́т, ✂, м.

Урачысты абед ці вячэра.

  • Б. у гонар 50-годдзя інстытута.

|| прым. банкетны, ✂.

  • Банкетная зала.