Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўтазаво́д, ✂, м.

Аўтамабільны завод.

|| прым. аўтазаводскі, ✂ і аўтазавадскі, ✂.

аўтака́ры, ✂.

Самаходныя цялежкі з рухавіком унутранага згарання для перавозкі грузаў на невялікія адлегласці.

|| прым. аўтакарны, ✂.

аўтакла́ў, ✂, м.

Герметычная пасудзіна для награвання чаго-н. пад высокім ціскам, ужыв. для ажыццяўлення розных фізіка-хімічных працэсаў.

|| прым. аўтаклаўны, ✂.

аўтамабілі́зм, ✂, м.

Аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.

аўтамабілі́ст, ✂, м.

Той, хто займаецца аўтамабілізмам.

|| ж. аўтамабілістка, ✂.

|| прым. аўтамабілісцкі, ✂.

аўтамабі́ль, ✂, м.

Самаходны транспартны сродак з рухавіком унутранага згарання для перавозкі грузаў і пасажыраў па бязрэйкавых дарогах.

  • Легкавы а.
  • Грузавы а.

|| прым. аўтамабільны, ✂. А. транспарт (аўтамабілі, аўтобусы і пад.).

аўтама́т, ✂, м.

  1. Апарат (машына, прыбор і пад.), які самастойна выконвае шэраг паслядоўных аперацый без непасрэднага ўдзелу чалавека.

    • Станок-а.
    • Тэлефон-а.
  2. Від аўтаматычнай стралковай зброі.

|| прым. аўтаматны, ✂.

  • Аўтаматная стральба.

аўтаматры́са, ✂, ж. (спец.).

Чыгуначны вагон з уласным рухавіком.

аўтама́тчык, ✂, м.

  1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.).

  2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.).

|| ж. аўтаматчыца, ✂.

аўтаматызава́цца, ✂; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) аўтаматычным.

|| наз. аўтаматызацыя, ✂.