Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўсю́к, , м.

Расліна сямейства злакавых, падобная на авёс.

|| прым. аўсюковы, .

аўся́нік, , м.

Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка.

  • Рыба добра бярэцца на аўсянікаў.

аўся́ніца, , ж.

Кармавая расліна з сямейства злакавых.

  • А. лугавая.

|| прым. аўсянічны, .

аўся́нішча, , н.

Поле, з якога сабраны авёс або на якім папярэдняй культурай быў авёс.

  • Араць а.

аўся́нка1, , ж.

Аўсяныя крупы або каша з такіх круп.

  • Наварыць аўсянкі.

аўся́нка2, , ж.

Пеўчая птушка з атрада вераб’іных.

  • Чаротная а.

|| прым. аўсянкавы, .

аўт, , м.

  1. У спартыўных гульнях: становішча, калі мяч (шайба) аказваецца за межамі гульневага поля, пляцоўкі.

  2. У боксе: вокрык суддзі, які азначае, што баксёр накаўціраваны.

аўта...

Скарачэнне ў знач.:

  1. аўтаматычны, напр. аўтазборка, аўтарэзка;
  2. самаходны, напр. аўтаплуг, аўтадрызіна;
  3. аўтамабільны, напр. аўтакалона, аўтапрабег, аўтабаза;
  4. свой, сама-, напр. аўтагравюра, аўтапартрэт, аўтабіяграфія.

аўтаба́за, , ж.

Аўтатранспартнае прадпрыемства са стаянкамі для машын і майстэрнямі для рамонту.

|| прым. аўтабазаўскі, .

аўтабіяграфі́чны, .

Які змяшчае ў сабе элементы аўтабіяграфіі.

  • А. раман.

|| наз. аўтабіяграфічнасць, .