Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ачко́, , н.

  1. Значок на ігральнай карце або косці, які абазначае яе вартасць і значэнне ў гульні.

  2. Адзінка падліку выйгрышаў у спартыўных гульнях, у спаборніцтвах.

    • Набраць большую колькасць ачкоў.
  3. Від азартнай карцёжнай гульні.

    • Гуляць у а.

|| прым. ачковы, .

ачмурэ́лы, (разм.).

Які знаходзіцца ў стане ачмурэння, страціў здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае.

  • Ачмурэлая галава.

|| наз. ачмурэласць, .

ачмурэ́ць, ; зак. (разм.).

Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае.

  • Ачмурэў ты ці што?

|| наз. ачмурэнне, .

ачну́цца, ; зак.

  1. Прачнуцца.

    • Я ачнуўся рана.
  2. Апрытомнець, апамятацца.

    • А. ад непрытомнасці.

|| незак. ачынацца, .

ачо́скі, (спец.).

Рэшткі, адходы пры часанні.

  • А. лёну.

|| прым. ачоскавы, .

ачужэ́лы, (разм.).

Які аддаліўся, стаў чужым, страціў сувязі з блізкімі, роднымі.

ачужэ́ць, ; зак. (разм.).

Стаць чужым, страціць сувязі з блізкімі, роднымі.

  • Штосьці ён зусім ачужэў.

ачуме́лы, (разм.).

Які страціў розум, адурэлы.

  • Ён бег як а.

ачуме́ць, ; зак. (разм.).

Страціць розум, разважлівасць, адурэць.

ачуня́лы, .

Які ачуняў, паправіўся, ажыў.