Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ацерабі́цца, ✂; зак.

  1. Атрэсціся, ачысціцца ад чаго-н., што насела на адзенне.

    • А. ад саломы.
  2. Пазбавіцца чаго-н. і адчапіцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

    • Ад людскіх языкоў не ацярэбішся.

|| незак. ацярэблівацца, ✂.

ацерабі́ць, ✂; зак.

Тое, што і абцерабіць.

|| незак. ацярэбліваць, ✂.

ацерушы́ць, ✂; зак.

  1. Абтрэсці, абабіць (ад снегу, пылу і пад.) з чаго-н.

    • А. снег з каўняра.
  2. Памяўшы, аддзяліць (пра зерне, колас).

    • А. колас.

|| незак. ацярушваць, ✂.

|| звар. ацерушыцца, ✂.

|| незак. ацярушвацца, ✂.

аце́слівы, ✂ (разм.).

Вязкі, недапечаны, з закальцам.

  • А. хлеб.

|| наз. ацеслівасць, ✂.

ацёк, ✂, ж.

Пухліна, якая ўзнікае па прычыне лішняй вадкасці ў тканках.

  • А. лёгкіх.
  • А. ног.

|| прым. ацёчны, ✂.

|| наз. ацёчнасць, ✂.

ацёл, ✂, м.

Роды ў каровы, а таксама ў самкі аленя, лася і некаторых іншых жвачных.

|| прым. ацёлачны, ✂.

аціра́цца, ✂; незак. (разм. пагард.).

Хадзіць, швэндацца, нічога не рабіць.

  • А. каля начальства.

аціра́ць, ✂; незак.

  • Аціраць халадкі (разм.) — ухіляцца ад работы, гультаяваць.

  • Аціраць бакі (разм.) — бадзяцца, швэндацца.

аці́снуць, ✂; зак.

Тое, што і абціснуць.

|| незак. аціскаць, ✂.

аці́хнуць, ✂; зак.

  1. Стаць цішэйшым (пра гукі, шум і пад.).

    • Пад вечар вуліца аціхла.
  2. перан. Спыніцца, аслабець у дзеянні (пра стыхійную з’яву).

    • Завея к ночы аціхла.
  3. Супакоіцца, прыціхнуць.

    • Гаспадар аціх.

|| незак. аціхаць, ✂.