Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маладушны, ✂.

Слабавольны, нерашучы, труслівы, не стойкі духам.

  • М. чалавек.

малады, ✂.

  1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.

    • Маладое пакаленне.
  2. Які нядаўна пачаў расці, існаваць.

    • Маладое дрэўца.
    • Маладая бульба.
  3. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).

    • Маладое піва.
  4. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.

    • М. задор.
    • Маладая душа.
  5. Які (якая) толькі ўступіў (-піла) у шлюб.

    • Віншаваць маладых.

|| памянш. маладзенькі, ✂.

малаезджаны, ✂.

  1. На якім мала ездзілі.

    • М. конь.
  2. Па якім рэдка, мала ездзяць.

    • Малаезджаная дарога.

малазямелле, ✂, н.

Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

малазямельны, ✂.

Які не мае дастатковай колькасці зямлі для апрацоўкі.

  • М. селянін.

|| наз. малазямельнасць, ✂.

малаістотны, ✂.

Недастаткова істотны, малаважны.

  • М. факт.

|| наз. малаістотнасць, ✂.

малайцаваты, ✂.

Удалы, спрытны.

  • М. хлопец.
  • М. выгляд.

|| наз. малайцаватасць, ✂.

малайцы, ✂, м.

Група народнасцей і плямён, якія жывуць на астравах Малайскага архіпелага, на паўвостраве Малака.

|| ж. малайка, ✂.

|| прым. малайскі, ✂.

малайчына, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Тое, што і маладзец (у 1 і 2 знач.).

малака...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да малака (у 2 знач.), напр. малакавоз, малакагонны, малаказавод, малакаправод;
  2. які мае адносіны да малака (у 1 знач.), напр. малакаадсос, малакаўтварэнне.