Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перажаваць, ; зак.

Тое, што і разжаваць (у 1 знач.).

  • П. ежу.

|| незак. перажоўваць, .

перажаніцца, ; зак.

Ажаніцца — пра ўсіх, многіх.

  • Аднакурснікі амаль усе перажаніліся.

перажаніць, ; зак.

Пажаніць усіх, многіх.

  • П. усіх сыноў.

перажыванне, , н.

Душэўны стан, выкліканы якімі-н. моцнымі адчуваннямі, уражаннямі.

  • Цяжкія перажыванні.

перажываць, ; незак.

  1. гл. перажыць.

  2. за каго-што і без дапаўнення. Хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго-н., быць у стане душэўнага неспакою ў сувязі з чым-н.

    • Пасварылася з суседкай, а цяпер перажываю.

перажытак, , м.

Тое, што захавалася ад мінулага і не адпавядае сучасным нормам, астатак устарэлага.

  • Перажыткі даўніны.

|| прым. перажытачны, .

перажыць, ; зак.

  1. Зазнаць у жыцці.

    • П. вялікую радасць.
    • Перажылі лета гарачае, перажывём і ліха хадзячае (з нар.).
  2. Пражыць даўжэй за каго-, што-н.

    • П. сваіх равеснікаў.
  3. Выцерпець, перанесці што-н.

    • Ён не мог п. абразы.

|| незак. перажываць, .

перазарадзіць, ; зак.

Зарадзіць зноў.

  • П. ружжо.
  • П. фотаапарат.

|| незак. перазараджаць, .

|| наз. перазарадка, .

|| прым. перазарадны, .

перазваніць, ; зак. (разм.).

  1. Пазваніць, набраўшы зноў нумар тэлефона.

    • Дрэнна чуваць, перазваніце.
  2. Пазваніць па тэлефоне ўсім, многім або з многіх месцаў.

    • П. усім знаёмым.
    • З усіх таксафонаў перазваніў — не працуюць.

|| незак. перазвоньваць, .

перазвон, , м.

Гукі некалькіх званоў, званочкаў.

  • Сталёвы п. кос (перан.).